Журналіст Андрэй Пачобут будзе пераведзены ў следчы ізалятар Гродзенскай турмы №1. Яму працягнулі знаходжанне пад вартай на два месяцы.

Хутчэй за ўсё, ён будзе знаходзіцца за кратамі да суду. Пра гэта паведаміў Свабодзе яго адвакат Аляксандр Бірылаў.

нагадаем, што Пачобут быў затрыманы 6 красавіка ўвечары і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС Гродна.

Супраць журналіста заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?