Уся ўвага ў гэтыя дні было прыкавана да навінаў аб расследаванні тэракту ў мінскім метро. Але, як высвятляецца, «пад шумок» гэтых падзей Аляксандр Лукашэнка звольніў з займаных пасадаў некалькі вельмі уплывовых персон.

Так, пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта пакінуў Васіль Дземянцей. Афіцыйная фармулёўка — «у сувязі з пераводам на іншую працу». Нагадаем, што Дземянцей у свой час з’яўляўся першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Меў самае непасрэднае дачыненне да расследавання віцебскіх выбухаў у 2005 годзе. Прынамсі, менавіта ён дакладваў аб тым, што «падазраваныя затрыманыя».

Дземянцей пакінуў структуру спадчыннікаў ведамства Фелікса Дзяржынскага ў 2007 годзе адначасова з тагачасным кіраўніком ведамства Сцяпанам Сухарэнка. І вельмі хутка знайшоў для сябе новую ніву — у мытным камітэце.

З чым звязана цяперашняе звальненне, пакуль незразумела. Аднак звяртае на сябе ўвагу тое акалічнасць, што ў старшыні ДМК адначасова звольнены яшчэ адзін намеснік — Леанід Досаў.

Акрамя таго, «па пагадненні бакоў» пазбавіўся пасады намеснік старшыні Ваенна-прамысловага камітэта Алег Пафераў. Нагадаем, што генерал Пафераў да 2006 года з’яўляўся камандуючым ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА. На гэтай пасадзе яго змяніў той самы Ігар Азаронак, які быў затрыманым праз некалькі дзён пасля вядомых падзеяў на Плошчы, і пра лёс якога з тых часоў нічога не паведамлялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?