Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш 18 красавіка на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яго слоў, даручэнне аб стварэнні такога дакумента было атрымана ад кіраўніка краіны падчас адкрыцця Мірскага замка ў снежні 2010 года. «Некалі нашу краіну называлі краінай замкаў: у Беларусі налічвалася 116 замкаў,

а на сёння захаваўся 21»,
 — сказаў намеснік міністра.

Ён адзначыў, што праграма разлічана на 10 год. «Прадугледжваецца правесці адпаведныя работы на гэтых замках: там, дзе магчыма, — аднавіць, дзе засталіся толькі руіны, — закансерваваць, дзе зусім няма нічога, — добраўпарадкаваць мясціны, паставіць знакі, каб людзі ведалі, што там знаходзілася, якую ролю той ці іншы замак адыгрываў у гісторыі нашай краіны», — падкрэсліў Кураш.

Намеснік міністра нагадаў, што ў ліку неадкладных задач — кансервацыя Навагрудскага замка. «16 красавіка там прайшла дабрачынная акцыя, арганізаваная газетай «Культура», — сказаў Кураш. Паводле яго інфармацыі, сабрана больш чым 101 млн. рублёў, сродкі пойдуць на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі. Пасля яе распрацоўкі плануецца «падключыць да рэстаўрацыі Навагрудскага замка інвестыцыі», адзначыў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?