Вера ў тэорыі змовы — нацыянальная рыса беларусаў.
Суддзі вінаваты ў нашых паразах на футбольным полі. І нават у паразах шоу-бізнэсу. Так, часам і мы робімся ахвярамі перадузятасці: як нашы баскетбалісткі на чэмпіянаце ў Чэхііі. Але ў такой сама сітуацыі парою апынаюцца ўсе нацыі. Толькі лузеры вечна тлумачаць свае паразы падкопамі ворагаў.
Словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што «Беларусь на «Еўрабачанні» засудзілі» падхапіла Анжаліка Агурбаш,
якая ў 2005 годзе — не без дапамогі грошай мужа — удзельнічала ў конкурсе ад Беларусі. Яна таксама ўпэўнена, што правал на «Еўрабачанні» звязаны са змовай.

І нагарадзіла ў падтрымку сваёй тэорыі бочкі арыштантаў.

Так і хочацца сказаць: спевакі, працуйце над сабой.

Пакуль народ у Капылі не хоча хадзіць вас слухаць, то якім чынам вы хочаце заваяваць «Еўрабачанне»?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?