Трое дзяцей загінулі пры пажары ў жылым доме ў вёсцы Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 22 мая ў 9.05 у Слонімскае раённае падраздзяленне МНС паступіла паведамленне пра пажар. «Пасля прыбыцця да месца выкліку назіралася шчыльнае задымленне ў жылым доме. У доме пражывала сям’я з пяці чалавек: бацькі і трое дзяцей — дзяўчынкі 2004 і 2006 гадоў нараджэння і хлопчык 2008 года нараджэння», — гаворыцца ў паведамленні.

На момант узнікнення пажару бацька дзяцей знаходзіўся на працы, маці — у Слоніме. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС жыхары вёскі з дома вынеслі дзяцей без прыкмет жыцця. Да прыбыцця брыгады хуткай медыцынскай дапамогі работнікі МНС праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы. Доктарам хуткай дапамогі канстатавана смерць траіх дзяцей.

Меркаваная прычына пажару — свавольства дзяцей з агнём, адзначае прэс-служба. «Сям’я характарызавалася як непаспяховая ў сувязі з невыкананнем умоў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей. Бацька стаіць на ўліку ў Слонімскім псіханеўралагічным дыспансеры як схільны да ўжывання алкагольных напояў, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці», — адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?