Вядомы расійскі тэлежурналіст Леанід Парфёнаў падпісаў паштоўку беларускаму палітвязьню Аляксандру Атрошчанкаву.

"Я перакананы, што ў спрэчцы паміж уладай і грамадзянінам грамадзянін заўсёды мае рацыю, а ўлада заўсёды рацыі не мае. Бо ўлада, асабліва ў такой сітуацыі, самы галоўны гулец, але і яшчэ і суддзя. Яна сама на полі больш за ўсіх гуляе і сама кажа, якія галы лічыць забітымі і хто тут правілы парушае. Гэта не прыдатныя паводзіны. У нас цяжкая ў гэтым сэнсе традыцыя, агульная традыцыя, і ў Расіі, і ў Беларусі: занадта моцнай улады і занадта слабых грамадзянаў. І пакуль, на жаль, яна пераважае.Тым вышэй асабістая грамадзянская доблесць тых нямногіх, хто і ў гэтых умовах усё роўна не хоча пагаджацца з правіламі гульні, якія прапануюцца і навязваюцца".

Аляксандра Атрошчанкава прысудзілі да 4 гадоў калоніі строгага рэжыму за прысутнасьць на плошчы Незалежнасці 19 снежня ў якасці журналіста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?