У сувязі з раптоўным сконам прэзыдэнта Туркмэніі Сапармурата Ніязава, у краіне было вырашана адмяніць сьвяткаваньне Новага году. Паводле рашэньня ўраду, у цэнтры Ашгабаду й іншых паселішчах пачаўся дэмантаж ялінак, пастаўленых да сьвятаў. Нацыянальныя каналы памянялі расклад этэру, і ўвесь час прысьвячаюць расказам пра жыцьцё Туркмэнбашы.
Нагадаем, Ніязаў памён у веку 66 гадоў уначы на 21 сьнежня. Афіцыйная прычына сьмерці – раптоўнае спыненьне сэрца.
0
0
0
0
0
0