«Свой сярод сваіх, чужы сярод сваіх» (Свой среди чужих, чужой среди своих)
Расея (СССР), 1974, каляровы, 97 хв.
Рэжысэр: Мікіта Міхалкоў
Ролі выконваюць: Юры Багатыроў, Анатоль Саланіцын, Сяргей Шакураў, Мікіта Міхалкоў, Канстанцін Райкін.
Жанр: Савецкі вэстэрн
Бандыты абрабавалі цягнік з золатам, на якое бальшавікі зьбіраліся купіць хлеб працоўным. Падазраваны герой‑чэкіст мае тры дні, каб апраўдацца – самому знайсьці скрадзенае і пакараць нягоднікаў.
Адзін з удалых прыкладаў савецкага вэстэрну. Міхалкоў уважліва глядзеў Сэрджыё Леонэ й амэрыканцаў – і ў кожнага штосьці скраў. Але ў савецкія часы герой вэстэрну мусіць быць толькі чэкістам – ці, прынамсі, вайскоўцам з заданьнем.