Кіраўнік праўладнага Саюза журналістаў, рэдактар ​​газеты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак пракамэнтаваў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак справу блогера і журналіста польскай «Газэты выборчай» Андрэя Пачобута, суд над якім пачынаецца заўтра.

«Я пацікавіўся гэтым пытаньнем, дык мне сказалі, што там — чыстая крымінальшчына», — заявіў Лемяшонак [Пачобута вінавацяць у дыскрэдытацыі прэзідэнта і паклёпе на прэзідэнта — НН].

«Калі абсалютна ляяльны да ўлады Аляксандр Варламаў трапіўся на такіх момантах, якія яму прад’яўляюць [нямэтавае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў — НН]… Ён абсалютна ляяльны да ўлады, ён не апазыцыянэр, але яго ж таксама зьбіраюцца судзіць. То чаму з іншых, вашых прадстаўнікоў, павінны зрабіць палітычных пакутнікаў?» — сказаў ён.

«Ведаем мы гэтыя гульні, ну гуляць — гуляйце. Але нават у гульнях, дзіцячых, дарослых, павінен быць нейкі ўзровень прыстойнасці. Калі мы не можам быць інтэлігентнымі людзьмі, то хаця б годнымі», — сказаў Лемяшонак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?