З паведамляенняў СМІ мы, бабруйскія жыхары, даведаліся, што Міністэрства інфармацыі даслала ў Вышэйшы гаспадарчы суд пазоўны ліст аб закрыцці газет «Народная Воля» і «Наша Ніва».

Мы — даўнія чытачы гэтых выданняў. Спроба закрыць гэтыя СМІ груба парушае нашы канстытуцыйныя правы — у прыватнасці, права на атрыманне, захаванне і пашырэнне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі (артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Лічым, што такія дзеянні Міністэрства інфармацыі замахваюцца на гарантаваныя Канстытуцыяй РБ свабоду меркаванняў, перакананняў і права на іх свабоднае выказванне.

Просім Міністэрства інфармацыі адазваць пазовы пра спыненне выпуску газет «Народная Воля» і «Наша Ніва». Адказ на зварот просім даць у парадку і ў тэрміны згодна з законам «Аб зваротах грамадзян».

Бузінаеў В. С. КавалёўВ. Г. Дабравольскі В.І.

Драпеза І.Л.

Шобін А. В. ЛукінВ. С. ЛаўроўВ. А. Качан І.М.

Серафімовіч В. Н. ФіліпчыкВ. В. ЛебедзеваС. В. ЗубрыкаваЯ. М. КавалькоМ. Г. МаліноўскіВ. Л. ЛацінскіС. В. СевасцьянаваН. В. МарозЗ. Г. ЛабачоўГ. У. Кірава Л.А. і яшчэ 45 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0