19 чэрвеня ў Мінску прайшоў парад нявест. Арганізатарам мерапрыемства выступіў святочны інфармацыйны цэнтр Prazdnik.by.
На парад выйшла 49 нявест.
А 15 гадзіне вясельны картэж з'явіўся ля парку Горкага.
Кожны з міні-картэжаў быў падзелены на каманды.
Узначаліў картэж белы "Хаммер".
Кожная з сямі каманд прадстаўляла на сцэне сваю "візітоўку".
Нехта прымяраўся да будучай жонкі.
А хтосьці шукаў мужа.
Каманда "нявест-кінадзіваў" паказала сябе такімі.
Каманда "нявесты-Pink" прадставілі сябе так.
На сканчэнне праграмы на сцэне ўсе нявесты запусцілі ў неба па адным паветраным шары.
Парадны абутак.
Імправізаваны парад працягнуўся шэсцем выданніц да манумента на плошчы Перамогі.
Ускладанне кветак і калектыўнае фота.
Потым усе скіраваліся на VIP-вечарыну ў сталічны клуб "Арыён".
На гэты раз у парадзе выданніц узяло ўдзел 49 дзяўчын. Гэта сем каманд па сем чалавек: «Свецкія дамы», «Нявесты а-ля Шанэль», «Нявесты ў стылі Pink», «Нявесты — Gold Wing», «Антычныя выданніцы», «Кінадзівы» і «New-весты». У апошнюю каманду ўвойдуць толькі прадстаўніцы СМІ.
З 15.00 па 17.30 парад нявест прайшоў у парку імя Максіма Горкага, дзе адбыўся канцэрт артыстаў беларускай эстрады. На ім выступілі Георгій Калдун, Галіна Шышкова, Вера Карэтнікава, Саша Нема, групы «Федэрацыя», «Дразды» і інш. Нявесты прадставілі свае каманды, а затым на плошчы Перамогі ўсклалі кветкі.
Пасля гэтага для ўдзельніц парада нявест на VIP-вечарыне ў сталічным клубе «Арыён» была арганізавана конкурсна-забаўляльная праграма.