Пасол ЗША ў ЛітвеЭн-Элізабет Дэрсу на прэсавай канферэнцыі ў Вільні заявіла, што Злучаныя Штаты Амерыкі падтрымліваюць планы будаўніцтва АЭС у Літве і Беларусі.
ЗША падтрымліваюць імкненне Літвы да энергетычнай незалежнасці і бяспекі, а таксама дыверсіфікацыю беларускай энергетыкі, але не выказваюць меркаванне аб пляцоўцы для плануемай АЭС у Астраўцы.
«Я хачу ўдакладніць, што ЗША сапраўды заявілі пра АЭС у Беларусі. Мы выказваем палітычную падтрымку такім краінам, як Беларусь і Літва, а таксама любой іншай краіне, якая жадае дыверсіфікаваць свае крыніцы энергіі і забяспечыць энергетычную бяспеку. Мы лічым, мірная атамная энергетыка з’яўляецца часткай гэтай бяспекі. Мы не выказвалі