Сённяшняя сяброўка Матэўса полька Іана Тушынска.
Славуты ў мінулым нямецкі футбаліст Лотар Матэўс вельмі кахае жанчын. Настолькі моцна, што нават па прыкладзе гальфіста Тайгера Вудса лячыўся ад сэксуальнай залежнасці. Аднак, у выпадку з найлепшым футбалістамсвету-1990 медыцына бездапаможная.
Прычым, Лотар настолькі шчадралюбны, што не саромеецца заляцацца да прыгожых дзяўчат нават у прысутнасці сваёй цяперашняй пасіі — польскай прыгажуні Іаны Тушынскай. На гэты раз немцу спадабалася зорка серыяла CSI Сафія Мілас. Амерыканка прыехала адпачыць у Кёльн, дзе пражывае Матэўс, і былы капітан зборнай Германіі з задавальненнем падахвоціўся паказаць ёй старажытны горад на Рэйне.
Але з экскурсіяй прыйшлося пачакаць: цяпер на захадзе Германіі стаіць зусім не летняе, дажджлівае надвор’е,
Нагадаем, што ўзімку гэтага года Матэўса развёўся з украінскай мадэллю Ліліянай. Шлюб са славянкай стаў для немца ўжо чацвёртым. Даўжэй за ўсё — 11 гадоў — Матэўс быў жанаты на першай жонцы Сільвіі, якая яму нарадзіла дзвюх дачок. Затым быў пяцігадовы шлюб з швейцарскай тэлевядучай Лалітай Марэна, а затым ён тры гады жыў з сербкай Мар’янай.
Дарэчы, пазнаёміцца з Матэўсам маюць магчымасць і беларускія прыгажуні. Цяпер немец узначальвае зборнюю Балгарыі. Якраз у жніўні яна прыедзе ў Мінск на таварыскую сустрэчу.