Выпадак здарыўся ў Маладзечанскім раёне ў панядзелак.
Аўтамабіль МАЗ камбіната хлебапрадуктаў урэзаўся ў будынак Цюрлёўскага сельскага савета. 48-гадовы кіроўца грузавіка загінуў на месцы здарэння.
Іншых пацярпелых няма. Прычыну трагедыі высвятляе міліцыя. Прычына смерці шафёра пакуль не ўстаноўленая.
0
0
0
0
0
0