У гэтым розыгрышу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ не шукае простых шляхоў. Колькі крыві барысаўцам папілі паўночнаірландцы з «Лінфілда». Відаць, цяпер тое самае паўтараецца з «Экранасам».
Аляксандр Юрэвіч быў адным з найлепшых у матчы.
У першым тайме за такі падкат суддзя Анджэлкавічу дараваў, у другім -- паказаў чырвоную.
Няслабая расцяжка гульца "Экранаса".
Віталь Радзівонаў выйшаў у канцы 2-га тайма.
Арцём Канцавы меў амаль 100% момант, але забіць не здолеў, трапіўшы ў штангу.
Наш варатар Аляксандр Гутар амаль не меў працы ў матчы.
Заўзятараў БАТЭ прыехала два аўтобусы і сваім ходам пару дзясяткаў, яны спявалі ўвесь матч.
А гэта "ультрас" "Экранаса".
Першы тайм гульні пакінуў няўцямныя ўражанні. Абедзве каманды больш бадаліся ў цэнтры поля, мала пагражаючы варотам. Матч увогуле хутчэй нагадвай шэраговую сустрэчу чэмпіяната Беларусі, чым лігу чэмпіёнаў.
У другім тайме гульню асвяжыў… суддзя Айтэкін. Немец выдаліў сербскага легіянера «Экранаса» Анджэлкавіча. БАТЭ адчуў сябе больш упэўнена. Асабліва пасля таго, як у дапамогу Канцавому на газоне з’явіўся Віталь Радзівонаў.
У Віталя было два выхады адзін на адзін, але ён марудзіў. Самы «вярняк» упусціў жа Канацавы, які з сямі метраў бахнуў у штангу. Гардзейчуку забіць атрымалася, але з афсайда. За гэта ён заслужыў папярэджанне.
Зноў усё будзе вырашацца ў Барысаве. Гульня там пройдзе 2 жніўня.
Зміцер Панкавец
***
На пасляматчавай
«Мы засмучаныя вынікам».Прычым, на думку коўча БАТЭ, злы жарт згуляла выдаленне на
Вальдас Урбонас, як і ўвесь «Экранас», свяціўся пасля матчу. Урбонас зазначыў, што лік 0:0 вельмі прыстойны вынік для клуба з Панявежыса, і ў «Экранаса» ёсць някепскія шанцы прайсці ў наступны этап. Ацаніць іх у працэнтах ён адмовіўся. Праўда, няясна з гульні, якія шанцы могуць быць у «Экранаса», які адседзеўся ў абароне цэлы матч, нічога не стварыўшы ля варот БАТЭ. А галкіпер нават атрымаў жоўтую на
Выезд заўзятараў БАТЭ ў Панявежыс прайшоў без эксцэсаў, як і вяртанне назад. Літва досыць гасцінна сустрэла балельшчыкаў. Ад мяжы да Вільні два аўтобусы нават суправаджала консульская машына.
На ўездзе ў Панявежыс аўтобусы сустрэў нарад паліцыі, начальнік патруля ўваходзіў у аўтобус з «Лабас вакарас, беларусы!». Беларусы адразу задалі пытанне ў лоб: «А пляскаць у далоні у вас можна?» «Не зразумеў». «Ну ў нас суткі даюць за авацыі». «А так,
Крыху пазней, пасля наведвання супермаркета і адбыўся інцыдэнт, калі адзін паліцэйскі не разабраўшыся прыснуў слязістым газам у трох фанатаў. Але на гэтым інцыдэнт і быў вычарпаны, частка заўзятараў яго нават не заўважыла. ды пазней пра яго і не ўспаміналі.
Куды больш негатыўныя інцыдэнты адбываліся на стадыёне, калі літоўскія заўзятары пачынаючы ад другой паловы першага тайма кожны дотык беларусаў да мяча на полі суправаджалі моцным свістам, а таксама непрыгожымі эпітэтамі на адрас нашых футбалістаў і суддзі.
Зрэшты і Мінску пра варожыя каманды і суддзю і не такога наслухаешся.
2 жніўня — матч у адказ. Дарэчы, 2 жніўня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень дэсантніка:)
Алег Гардзіенка, Панявежыс — Мінск
***
Рэдакцыя «Нашай Нівы» выказвае падзяку ФК БАТЭ за дапамогу ў траплянні на гульню ў Панявежыс і працу на матчы.