Аўтамабіль «Фальксваген Пасат» 31 ліпеня каля вёскі Самалі ўрэзаўся ў дрэва. Тры пасажыркі, жанчыны 1976, 1977 і 1982 гадоў нараджэння загінулі на месцы здарэння. 35-гадовы кіроўцаь быў дастаўлены ў рэанімацыю.

Здарэнне адбылося каля 19 гадзін 30 хвілін на аўтадарозе Маладзечна — Ілья.

На закругленні дарогі ўлева кіроўца, жыхар Магілёўскай вобласці, выбраў небяспечную хуткасць руху, аўтамабіль занесла ў бок. «Фальксваген» з’ехаў у левы кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.

З трох загінуўшых жанчын дзве жыхаркі Вілейскага раёна, адна — Маладзечанскага. Па папярэдніх дадзеных кіроўца іншамаркі быў нецвярозы.

Крымінальная справа заведзена па трэцяй частцы 317 артыкула Крымінальнага кодэксу — парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі аўтадарожных транспартных сродкаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці двух ці больш чалавек. Злачынства караецца пазбаўленнем свабоды на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?