Новыя плывучыя гатэлі могуць з’явіцца ў Беларусі, паведаміў 3 жніўня міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба.

«Нашы воднікі ўжо просяць адшукаць магчымасць выканання новых такіх праектаў, думаю, што ў хуткім часе, вядома, ужо не сёлета, а ў больш аддаленай будучыні, такія аб’екты ў нас будуць стварацца», — сказаў міністр.

Іван Шчэрба растлумачыў, што праекты па стварэнні плывучых гатэляў — дастаткова затратныя, бо гаворка ідзе не толькі пра будаўніцтва плывучай платформы, на якой размяшчаецца гатэль, але і пра буксір, які яе павінен транспартаваць.

«Арганізацыі воднага транспарту самастойна такія праекты не пацягнуць, патрабуецца прыцягненне інвестыцый», — адзначыў міністр. Пінскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод, які пабудаваў першы плывучы гатэль, гатовы да прыняцця новых замоваў.

Аналізуючы перспектывы развіцця ў Беларусі воднага турызму, Іван Шчэрба выказаў упэўненасць у тым, што ў галіну атрымаецца прыцягнуць дадатковыя патокі турыстаў.

«Мы сёння паставілі перад воднікамі задачу, каб кожны порт меў прыпісныя судны, незалежна ад формы ўласнасці», — праінфармаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?