Грузавік не даехаў да жылога дома менш за два метры.
ФотаGaigrodno.by.
ФотаGaigrodno.by.
ФотаGaigrodno.by.
ФотаGaigrodno.by.
У нядзелю 7 жніўня на цэнтральным скрыжаванні пасёлка Памежны фура пратараніла трактарны прычэп і ў выніку апынулася ў двары вясковага дома. Да сцяны дома засталося менш за 2 метры. Па інфармацыі ДАІ, кіроўца грузавіка праехаў на чырвонае святло. У выніку на скрыжаванні фура сутыкнулася з трактарам, які перавозіў збожжа. Прычэп з зернем перакуліўся, а фуру панесла далей. Спынілася яна толькі каля дома.
0
0
0
0
0
0