Вечарам 9 жніўня з гомельскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю Дзмітрый Шаўчэнка, арыштаваны на трое сутак за размяшчэнне паведамленняў у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Каля ізалятара маладога чалавека сустракалі жонка і сябры.

«Абскарджваць рашэнне суда я, напэўна, не буду, бо гэта не мае сэнсу, — заявіў Шаўчэнка. — Сядзеў я ўпершыню.

Абыходзіліся там са мной карэктна, калі не лічыць нейкіх невядомых у цывільным, якія прыходзілі да мяне ў камеру і паказвалі фотаздымкі нейкіх забітых жанчын
і распытвалі невядома пра што. Мабыць, у іх такія метады ціску. Выйшаў у добрым настроі, бадзёры, мяне не зламалі — наадварот, я поўны сіл і энергіі».

Рашэнне аб арышце гамяльчаніна прыняў 8 жніўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля пад старшынствам Анатоля Сотнікава. Шаўчэнка прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

Як вынікае з зачытанага на судзе міліцэйскага пратакола, 2 жніўня

Шаўчэнка, «знаходзячыся па адрасе пражывання, праз правайдэра сеткі „УКантакце“ заклікаў грамадзян сабрацца да несанкцыянаванага збору для абмеркавання дзейнага ўрада».
Далей суддзя Сотнікаў зачытаў перапіску з сацыяльнай сеткі «УКантакце», дзе абвінавачваны нібыта пакідаў паведамленні пад нікнэймам. Трэба адзначыць, што ў зачытаных суддзёй паведамленнях не было ні слова пра заклікі да нейкага збору.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?