Алесь Міхалевіч у Вільні сустрэўся з жонкай і дачкой. «Цяжкасці ўмацавалі нас, нашу сям’ю» — кажа экс-кандыдат у прэзідэнты, палітуцякач.

Еўрарадыё: Як у вас атрымалася сустрэцца з сям’ёй, дзе гэта адбывалася?

Міхалевіч: «Я сустрэўся са сваёй жонкай і малодшай дачкой у Вільні, куды мая жонка прыехала па справах. Я вельмі цешуся, што у нас атрымалася сустрэцца, што мы разам. Гэта вельмі прыемна».

Еўрарадыё: Ці былі нейкія перашкоды ў іх?

Міхалевіч: «Не. Перашкодаў не было».

Еўрарадыё: Ці доўга цягнулася гэта сустрэча?

Міхалевіч: «Не, мы сустрэліся літаральна з раніцы да вечара. Некалькі гадзін, але гэта прыемна, што атрымалася сустрэцца, бо хочацца, вядома, з сям’ёй быць увесь час, каб мы сустракаліся часцей».

Еўрарадыё: Можа, вы абмяркоўвалі верагодны пераезд вашай сям’і або плануеце сустракацца часцей?

Міхалевіч: «Будзем спрабаваць сустракацца як мага часцей. Што тычыцца пераезду, то мы вырашылі з жонкай пакуль гэта пытанне не агучваць».

Еўрарадыё: Як ваша дачка адрэагавала на сустрэчу з вамі?

Міхалевіч: «Ёй няма яшчэ 2 гадоў. У мяне кожны раз такое адчуванне, што яна часткова забываецца, што гэты дарослы дзядзя, які яе пачынае браць на рукі, гэта тата. Будзем спадзявацца, што яна будзе бачыць мяне рэгулярна».

Еўрарадыё: Як гэтыя падзеі паўплывалі на вашы стасункі ў сям’і, ці нешта змянілася?

Міхалевіч: «Такія падзеі або стасункі вельмі ўмацоўваюць, або цалкам руйнуюць. У маім выпадку, я думаю, гэта яшчэ больш умацавала сям’ю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?