Адзін з найлепшых беларускіх гісторыкаў адышоў 20 жніўня, у 64 гады.
Віталь Скалабан нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Ён скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1970 годзе. 3
Скалабан быў унікальным знаўцам гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ён выявіў, хто быў аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе». Ён стаяў у вытоках стварэння найлепшых энцыклапедый на беларускай мове, у тым ліку
Кандыдацкую ён абараніў даволі позна — у 1987 годзе. Доктарам навук так і не стаў: хоць ведаў і адкрыў больш за многіх дактароў.
Свае навуковыя зацікаўленні пазначаў як:
У 1995–2000 быў намеснікам дырэктара Беларускага
Заўжды вясёлы, ён быў душою асяродкаў, у якіх працаваў.
Адыход Віталя Скалабана — гэта страта для беларускай культуры, якую нават цяжка вымераць.
* * *
Развітанне з Віталём Скалабанам пройдзе ў аўторак, 23 жніўня, у зале рытуальных паслуг пры 9-й клінічнай бальніцы Мінска (Паўднёвы Захад, вул. Сямашкі, 8).
Пра гэта НН паведамілі ў Нацыянальным архіве са спасылкай на ўдаву гісторыка. Пачатак а 13-й.
Пахаваюць Віталя Скалабана на Паўночных могілках. Час пахавання будзе паведамлены пазней.