Паўстанцы адступаюць, Трыпалі апанаваў хаос.

Лівійскія паўстанцы ў Трыпалі сустрэлі сур’ёзны супраціў з боку сілаў, адданых Муамару Кадафі. Яны атакавалі з ужыццём танкаў. Важным псіхалагічным ударам стала вызваленне спецназам двух сыноў лівійскага лідара. У тым ліку старшага сына, які пад вартай паспеў даць прабачальнае інтэрв'ю замежным тэлежурналістам.

Група паўстанцкіх войскаў, якая дайшла да цэнтра сталіцы з заходняга боку і заняла Зялёную плошчу, была вымушаная адступіць.

Дзе палкоўнік Кадафі?

Сейф-аль-Іслам Кадафі — сын і патэнцыйны спадчыннік лівійскага лідара, аб арышце якога паведамлялі ўсе сусветныя СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў паўстанцаў, — прыехаў у гатэль «Рыксас», дзе ўрадавыя войскі ўтрымлівалі замежных журналістаў.

Сейф-аль-Іслам трымаецца вельмі бадзёра і рашуча. Як заявіў сын лівійскага лідара журналістам, у Трыпалі паўстанцы трапілі ў пастку, і ўрадавыя сілы зламалі ім хрыбет».

«Мы тут! Гэта наша краіна! — сказаў Сейф-аль-Іслам. — Гэта наша краіна, гэта наш народ, і мы жывем тут. І мы пераможам, бо народ з намі».

На пытанне, ці знаходзіцца сам палкоўнік Муамар Кадафі ў Трыпалі і ў бяспецы, Кадафі-малодшы адказаў: «вядома».

Праўдзівае месцазнаходжанне лівійскага лідара па-ранейшаму не высветлена.
Яго рэзідэнцыю ахоўваюць і бароняць адданыя Кадафі войскі.

Па словах аднаго з дыпламатаў, палкоўнік цалкам можа быць там. На публіцы ён не з’яўляўся ўжо некалькі месяцаў, аднак ён неаднаразова выступаў з заявамі, якія транслююцца ў эфіры дзяржаўных СМІ.

У апошнім выступе, перададзеным у нядзелю, Муамар Кадафі заклікаў жыхароў Трыпалі «выратаваць горад ад паўстанцаў».

Вяшчанне большасці каналаў дзяржаўнага ТВ спыненае, затое ў Трыпалі адноўлены доступ да інтэрнэту, якога не было ад пачатку паўстання.

У горадзе працуе толькі адзін шпіталь. Ён перапоўнены параненымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?