Указам ад 22 жніўня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў 62-гадовага былога віцэ-прэм’ера ўрада Віктара Ціханава паслом у Беларусі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце ўкраінскага кіраўніка.

Ціханаў змяніў у Мінску 45-гадовага Рамана Бязсмертнага, які ўзначаліў дыпмісію ўказам Віктара Юшчанкі 24 лютага 2010 года (за суткі да інаўгурацыі Януковіча) і быў вызвалены 3 чэрвеня гэтага года дзейным кіраўніком Украіны. Бязсмертны не раз рэзка выказваўся ў дачыненні да палітыкі афіцыйнага Мінска.

Віктар Ціханаў — член КПСС з 1968 па 1991 год, член узначаленай Януковічам Партыі рэгіёнаў з 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?