Птушкі пачалі адлятаць з Беларусі на зімоўку ў паўднёвыя краіны,
паведаміў спецыяліст па прыродаахоўным пытаннях грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Дзяніс Кіцель.

Сёлета першымі скіраваліся на поўдзень кулікі і чайкі.

Зараз адлятаюць на зімоўку шпакі і ластаўкі. У найбліжэйшыя тыдні можна будзе назіраць восеньскія пералёты буслоў і беражанак.
За імі ў паўднёвыя краіны пацягнуцца чароды гусей. У другой палове верасня пачнецца восеньская міграцыя жураўлёў. Да канца верасня, калі ночы стануць халаднейшымі, а корму для птушак стане меней, пералёты птушак будуць праходзіць больш інтэнсіўна.
Восеньскія міграцыі птушак будуць працягвацца аж да лістапада.

Разам з восеньскімі пералётамі птушак у паўднёвыя краіны восенню можна будзе назіраць прылёт у Беларусь з скандынаўскіх краін такіх відаў птушак, як амялушкі, чачоткі, рагатыя жаўрукі і інш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?