Бацькі і бабуля Фёдара Мірзаянава наведалі сына і ўнука ў калоніі «Воўчыя норы» у Івацэвіцкім раёне, дзе ён адбывае пакаранне за удзел у акцыі 19 снежня.

 Фёдар Мірзаянаў.

Фёдар Мірзаянаў.

Яны паведамілі, што Фёдар трымаецца мужна, не скардзіцца, хаця умовы утрымання вельмі цяжкія.

Яго спрабуюць схіліць напісаць прашэнне аб памілаванні, аднак Фёдар адмаўляецца:

— Калі мы прыехалі, нам прыйшлося вельмі доўга чакаць. Ён трымаецца добра. Наогул там, у гэтай калоніі, знаходзіцца не толькі ён, а яшчэ два палітвязні, — усе яны прызнаныя вязнямі сумлення. Гэта Павел Вінаградаў і Эдуард Лобаў. З Лобавым таксама размаўлялі, ён адмовіўся падпісваць паперы. З Фёдарам размаўлялі двойчы, ён двойчы адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні. Гэтыя хлопцы ў гэтай калоніі — усе трымаюцца непахісна.

Cтудэнт трэцяга курса Беларускага эканамічнага ўніверсітэта за удзел у Плошчы адбывае пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?