Вялікая калона бронетэхнікі сілаў звергнутага палкоўніка перабралася ў Нігер.
У ноч на 6 верасня калона вайсковых аўто і бронетранспарцёраў колькасцю ад 200 да 250 выехалі з тэрыторыі Лівіі ў Нігер, паведамляе BBC за спасылкай на агенцтва Reuters. Мяркуецца, што сюды калона магла патрапіць праз Алжыр, а канечным пунктам маршруту з’яўляецца Буркіна-Фасо, якая прапанавала сям’і Кадафі палітычны прытулак.
Эксперты не выключаюць, што Кадафі з сынамі мог далучыцца д калоны. Аднак яго прэс-сакратар Муса Ібрагім абверг гэтую інфармацыю.
Раней лівійскі дыктатар неаднаразова заяўляў, што ніколі не пакіне сваю радзіму і будзе яе бараніць да смерці.
0
0
0
0
0
0