Міжнародны валютны фонд плануе ў кастрычніку накіраваць чарговую місію ў Беларусь для працягу кансультацый з уладамі па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.
Паводле яго слоў, тэрміны працы місіі арыенціровачна прызначаныя на 5–17 кастрычніка. Эксперты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы Беларусі і «дадуць некаторыя дадатковыя парады».
Разам з тым пра новую праграму фінансавай падтрымкі Беларусі з боку МВФ гаворка пакуль не ідзе. Джарвіс адзначыў, што для выдзялення крэдыту МВФ «жадае бачыць моцную і прадэманстраваную прыхільнасць з боку ўлад, і гэта сапраўды неабходная ўмова для прасоўвання да пагаднення». «Мы не можам рэальна абмяркоўваць тое, колькі фінансавай падтрымкі Беларусі неабходна, пакуль мы не даведаемся больш пра эканамічную праграму, што ляжыць у аснове», — падкрэсліў ён.
Паводле слоў Джарвіса, пазіцыя Савета дырэктараў МВФ заключаецца ў тым, што папярэдне неабходна «ўбачыць моцныя і наглядныя абавязацельствы» з боку беларускіх улад на шэрагу кірункаў эканамічнай палітыкі, уключаючы лібералізацыю валютнага курсу, лібералізацыю цэн, узмацненне
Кіраўнік місіі МВФ падкрэсліў, што беларускія ўлады
неабходна «сапраўдная лібералізацыя валютнага курсу».
«Гэта азначае, што яны сапраўды павінны дазволіць рынку працаваць,
а не спрабаваць утрымліваць людзей ад гандлю на рыначны абменны курс ці ўплываць на гэты абменны курс, скажаючы ці запалохваючы»,— адзначыў Джарвіс.
Ён таксама заявіў пра неабходнасць правядзення жорсткай фіскальнай і
«Мы лічым важным, каб Беларусь была ў стане прыцягнуць рэсурсы, паколькі цяпер запасы знаходзяцца на адносна нізкім узроўні, і асабліва чыстыя рэзервы, калі браць пад увагу абавязацельствы цэнтральнага банка», — заявіў эксперт МВФ.
«Плывучы абменны курс, мы думаем, будзе мець важнае значэнне для цэнтральнага банка, паколькі дасць магчымасць нарошчваць свае рэзервы да больш камфортнага ўзроўню. І таму мы лічым, што патэнцыял знешняй падтрымкі — як у выглядзе крэдытаў, так і ў выглядзе паступленняў ад прыватызацыі — можа адыграць вельмі важную ролю ў забеспячэнні знешняй стабільнасці», — адзначыў ён.
Крыс Джарвіс таксама пазітыўна ацаніў рашэнне Нацбанка аб правядзенні дадатковай сесіі на