Міністр энергетыкі Турцыі Танера Ілдыза прыгразіў разарваць газавы кантракт з Расіяй, калі апошняя не знізіць цэны на рэсурс,
кампанія «Газпром», у сваю чаргу, заявіла, што вядзе перамовы з трубаправоднай кампаніяй Botas, а Мінэнерга Турцыі не ўдзельнічае ў перамовах, паведамляе Reuters.

«Газпром экспарт» не атрымліваў ніякай інфармацыі ад турэцкага партнёра кампаніі Botas з нагоды падаўжэння кантракту. Менавіта Botas, а не Міністэрства энергетыкі з’яўляецца кантрактным партнёрам, з якім «Газпром экспарт» вядзе перамовы», — паведамляе расійскі бок.

У сераду ўвечары ў офісах даччыных кампаній «Газпрома» ў розных краінах прайшлі ператрусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?