29 верасня ў кватэры актывіста партыі БНФ правялі, як ён адзначае, фармальны вобшук. Афіцыйна маліцыянты шукалі прадметы, якімі мог быць збіты ахоўнік. Па словах жа Сяргея, галоўная мэта візіту — легальна патрапіць у яго жытло, каб паглядзець як той жыве. Бо ў матэрыялах крымінальнай справы ні пра якія прадметы ў руках маладых людзей не гаворыцца.

Семянюк разам з Алесем Калітой і Максімам Губарэвічам вінаваціцца ў збіцці ахоўніка офіснага цэнтра, у якім месціцца новая сядзіба партыі БНФ. Крымінальная справа была заведзена яшчэ ў жніўні. Раней ператрус правялі на кватэры Алеся Каліты. Семянюк не выключае, што з наступным вобшукам з'явяцца да Губарэвіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?