За два тыдні, мінулыя з пачатку работы дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, беларусы прадалі ў абменнікі амаль у чатыры разы больш даляраў ЗША, чым купілі, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

З 14 па 28 верасня банкі набылі ў фізічных асоб больш як $188,6 млн., а прадалі — амаль $50,9 млн., або ў 3,7 раза менш.

Аналагічная сітуацыя складваецца з суадносінамі куплі-продажу іншых відаў замежнай валюты. Так, банкі набылі ў фізічных асоб за два тыдні $188,6 млн., а прадалі — амаль $50,9 млн., або ў 3,7 раза менш.

Расійскіх рублёў за гэты час набылі 1,7 млрд., прадалі насельніцтву — 244,7 млн. расійскіх рублёў, або ў 7 разоў менш.

Такім чынам, захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя перавышэння аб’ёму здадзенай насельніцтвам валюты над аб’ёмам набытай валюты.

Што датычыцца аб’ёмаў здзелак па асноўных валютах на дадатковай сесіі БВФБ, то за перыяд з 14 па 29 верасня ў ходзе таргоў было прададзена $249,5 млн., 110,1 млн. еўра і 5,3 млрд. расійскіх рублёў.

Пры гэтым Нацыянальны банк у мэтах недапушчэння рэзкіх ваганняў курсу беларускага рубля і забеспячэння яго плаўнага ўмацавання ў ходзе дадатковай сесіі выкупіў замежнай валюты на суму, эквівалентную $103,11 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?