ФК БАТЭ падзякаваў заўзятарам, што прыйшлі падтрымаць клуб у матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны» (0:5), зварот змешчаны на афыіцыйным сайце клуба.

У звароце гаворыцца наступнае:

«У сераду наша дружына, на жаль, няўдала пачало хатнюю частку выступаў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў УЕФА-2011/12.

Адной з нешматлікіх яркіх плямаў таго вечара стала падтрымка, якую аказалі БАТЭ яго найбольш адданыя заўзятары.

Дзякуй вам за прыгожы перфоманс, што афарбаваў трыбуны ў жоўтыя і сінія колеры! Дзякуй за тое, што, нягледзячы на ​​кепскае надвор’е і нярадасну хаду падзей, вы працягвалі аддаваць усе свае эмоцыі на карысць каманды! Менавіта ваша падтрымка дапамагае нам не апускаць рукі, рабіць правільныя высновы нават з паразаў і з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Пакуль мы адзіныя — мы непераможныя!»

***

Наступны матч Лігі чэмпіёнаў пройдзе 19 кастрычніка ў Мілане. У Мінск матч з «Міланам» адбудзецца 1 лістапада.

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ 2 кастрычніка згуляе ў Барысаве з «Гомелем» (пачатак у 17:00), а 15 кастрычніка ў сталіцы з ФК «Мінск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?