паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Яна растлумачыла, што гэта тэхніка была канфіскавана супрацоўнікамі КДБ у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года ў офісе незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» і вернута 8 верасня 2011 года. Ужо тады Таццяна Равяка заявіла, што праваабаронцы не будуць карыстацца вернутымі камп’ютарамі. «Практычна дзевяць месяцаў тэхніка знаходзілася ў руках спецыялістаў КДБ. Мы наўрад ці зможам ёю карыстацца, бо не ведаем, чаго туды маглі напхаць, што ўшыць, і лічым, што карыстацца гэтай тэхнікай для нас небяспечна. Мы не ўпэўненыя, што гэтыя камп’ютары не будуць даваць уцечку інфармацыі», — патлумачыла тады Равяка.

Паводле слоў Лойкі, у дзіцячыя дамы Беларусі перададзеныя сістэмныя блокі камп’ютараў. Апрача таго, праваабаронцы перадалі тры ноўтбукі мінскай арганізацыі «Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў» (РАІК).

«Прадстаўнікі РАІК перададуць ноўтбукі ў сем’і інвалідаў-калясачнікаў для прыватнага карыстання. Сярод будучых атрымальнікаў — сямейная пара калясачнікаў, а таксама сем’і інвалідаў з дзецьмі», — патлумачыла Лойка.

Між тым, зазначыла, яна, у следчым упраўленні КДБ пакуль застаюцца некалькі ноўтбукаў, канфіскаваных падчас другога вобыску ў офісе «Вясны», які прайшоў 17 студзеня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?