На працягу ўсіх выходных навінныя выпускі беларускіх тэлеканалаў радасна паведамлялі: газ для Беларусі патаннее. Прычым у якасці крыніцы інфармацыі называўся сам Аляксандр Лукашэнка. «Беларусь у 2012 годзе будзе атрымліваць газ ад Расіі па цане, значна ніжэйшай за цяперашнюю», — паведаміў ён у пятніцу журналістам.

Праз два дні прагучалі больш канкрэтныя лічбы. Старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Аляксандр Антоненка заявіў, што пасля прымянення інтэграцыйнага каэфіцыенту цана на газ можна скласці $288.

Цікава,

з якой стартавай цаны Лукашэнка здолеў выбіць «зніжку»? З $230–250!
Менавіта столькі сёлета плаціла Беларусь. У канцы мінулага года намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Валерый Голубеў заявіў, што для Беларусі цана на газ у 2011 годзе складзе $230 за тысячу кубаметраў. На працягу года кошт крыху змяніўся, па словах віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі, у красавіку-чэрвені 2011 года цана склала $244,7. Такім чынам,
замест разрэкламаванага патанення кошт вырасце на 20–25%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?