Уладзімір Пуцін мае намер прыкладаць максімум намаганняў для рэалізацыі праекта Еўразійскага саюза, заявіў прэс-сакратар прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Безумоўна, стварэнне Еўразійскага саюза будзе адным з галоўных прыярытэтаў работы Пуціна ў найбліжэйшыя шэсць гадоў, асабліва ўлічваючы пазітыўную дынаміку аб’яднальнага працэсу і вялікі аб’ём праведзенай работы, якая выканана за тыя чатыры гады, што ён кіруе ўрадам», — цытуе Пяскова газета «Коммерсантъ».

Паводле слоў Пяскова, найбольш блізкая Еўразійскаму саюзу мэтавая мадэль — гэта Еўрапейскі саюз, у прыватнасці, Масква хацела б стварыць і адзіную валюту Еўразійскага саюза з адзіным эмісійным цэнтрам.

Пры гэтым ён сцвярджае, што «краіны, якія ўваходзяць у Еўразійскі саюз, павінны захаваць палітычны суверэнітэт, але кіраванне эканомікамі павінна быць максімальна інтэгравана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?