У Касцюковічах у цэху абпалу на Беларускім цэментным заводзе 4 кастрычніка адбыўся выбух. Загінуў малады рабочы.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Магілёўскага аблвыканкама, выбух адбыўся каля 16.00 з-за выхлапу адпрацавалых газаў у запечным дымасмоку печы. Была разбурана ашалёўка і агараджальныя канструкцыі.

У выніку выбуху цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымаў 22-гадовы рабочы заводу. Ён быў шпіталізаваны ў Касцюковіцкую раённую бальніцу, дзе прыблізна праз дзве гадзіны памёр.

Створана камісія, што будзе займаца праверкай інцыдэнту. Крымінальная справа пакуль не распачата.

За гэты год гэта другі выпадак гібелі чалавека на Беларускім цэментным заводзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?