Моладзь з чатырох навучальных установаў у раёне Бабруйска Даманскі ў суботу будзе займацца спортам.
Як выявілася, «Футбольны турнір па вуліцы Гагарына» будзе арганізаваны, каб перадухіліць удзел маладых людзей у Народным сходзе.
Гуляць у футбол павінныя навучэнцы
— Нам сказалі адразу: ніякіх выходных, ніякіх даведак ад дактароў, — расказаў навучэнец вучылішча нафтахіміі. — Нават іншагароднім нельга дадому паехаць. Тыя, хто не будзе непасрэдна ўдзельнічаць у спаборніцтвах, усё роўна павінныя прысутнічаць на турніры ў якасці «заўзятараў».Мабыць, у нашых навучальных установах вельмі баяцца, што мы пойдзем на
Студэнтаў БДЭУ таксама папярэдзілі, каб не хадзілі «на розныя там серады і сходы».
Некаторыя выкладчыкі заяўляюць, што будуць асабіста адсочваць «парушальнікаў дысцыпліны».
0
0
0
0
0
0