Па выніках 2011 года агульны аб’ём нафты, атрыманай з альтэрнатыўных расейскім пастаўкам крыніц, можа скласці 1 мільён тон замест раней планаваных 4 мільёнаў тон.

За два апошнія месяцы аб’ём закупу азербайджанскай нафты, якая паступае на Мазырскі НПЗ па нафтаправодзе Адэса-Броды, знізіўся прыкладна да 60–80 тысяч тон у месяц, тады як раней аб’ём паставак складаў да 240 тысяч тон у месяц.

Па словах суразмоўцы,

зніжэнне імпарту азербайджанскай нафты можа быць абумоўлена як фінансавымі праблемамі Беларускай нафтавай кампаніі, выкліканымі нестабільнай сітуацыяй на валютным рынку, так і неабходнасцю да канца года перапрацаваць увесь аб’ём расійскай нафты, прадугледжаны паліўным балансам з РФ — 21,6 мільёна тон.

Нагадаем, што

азербайджанская нафта паступае ў Мазыр у кошт СВОП-здзелак з Венесуэлай. Да гэтага кантракту было прыкавана асаблівая ўвага, бо ён абсалютна не празрысты.
«Механізм паставак азербайджанскай нафты ў Беларусь дастаткова заблытаны і складаны для разумення, а вялікая колькасць удзельнікаў і перавалачных пунктаў не дазваляе сапраўды адсачыць істотныя дэталі», — кажуць эксперты. Яны нават выказвалі здагадку, што пад выглядам азербайджанскай ў Беларусь можа пастаўляцца іранская нафта.

Як паведамлялася, па выніках другога квартала Мазырскі НПЗ узначаліў спіс стратных прадпрыемстваў, сышоўшы ў рэкордныя мінусы. Гэта звязана з заніжанымі цэнамі на паліва на ўнутраным рынку. У той жа час прыбытак ад рэ-экспарту нафтапрадуктаў з расійскай нафты забірае сабе назад Расія.

Паводле стандартаў ЕС, краіна не павінна атрымліваць больш за траціну энэрганосьбітаў з адной крыніцы. Пры Лукашэнку доля расійскіх вуглевадародаў у энэргетычным балансе Беларусі трымаецца на ўзроўні да 80–90%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?