За апошнія два дні (10 і 11 кастрычніка) сярэдні курс куплі долара ў абменных пунктах Мінска ўзрос на 318 рублёў (з 7.846 да 8.164), продажу — на 375 (з 8.137 да 8.512), сведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў, якія выстаўляюцца 30 беларускімі банкамі. У адносным выражэнні рост каціровак склаў адпаведна 4,05% і 4,61%.

Максімальны курс куплі амерыканскай валюты павысіўся з 7.960 да 8.300 рублёў, мінімальны курс продажу — з 8.040 да 8.400. Мінімальны курс куплі долара ўзрос з 7.600 да 7.900, максімальны курс продажу — з 8.200 да 8.700.

Розніца паміж сярэднім курсам куплі і продажу павялічылася з 291 рубля (3,71%) да 348 (4,26%).

У папулярным у беларускіх турыстаў абменным пункце банка Citadele на чыгуначным вакзале Вільнюса крос-курс куплі долара ўзрос за гэты перыяд з 7.430 да 7.530, продажу — з 7.780 да 8.330.

У віртуальным абменніку prokopovi.ch каціроўкі павялічыліся з 7.894–8.134 да 8.213–8.405 рублёў.

Курс долара на дадатковай гандлёвай сесіі БВФБ узрос з 7.920 да 8.220 рублёў, на асноўнай — з 5.758 да 5.765.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?