У Лунінцы мясцовы жыхар падазраецца ў крадзяжы ў фермера сейфа з больш чым 10 млн рублёў.

Як паведамілі БелаПАН у Лунінецкім РАУС, 10 кастрычніка ў міліцыю звярнуўся кіраўнік аднаго з фермерскіх гаспадарак рэгіёна. Паводле яго словаў, з 7 гадзін вечара 9 кастрычніка да 8 раніцы 10 кастрычніка невядомы пабіў аконныя шклаблокі, якія належаць фермерскай гаспадарцы майстэрняў станцыі тэхнічнага абслугоўвання ў Лунінцы, і здзейсніў крадзеж. З памяшкання быў выкрадзены сейф з 10 152 400 руб., апарат кампутарнай дыягностыкі аўтамабіляў, шліфавальная машынка, ноўтбук і барсетка з грашыма. Агульная сума шкоды склала 65,7 млн рублёў.

Следча-аператыўная група міліцыі высветліла, што крадзеж учыніў 28-гадовы непрацуючы жыхар Лунінца. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Частка выкрадзенага вернутая.

Следчым аддзяленнем Лунінецкага РАУС распачатая справа па ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж у асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?