У Магілёўскай вобласці з 12 кастрычніка ўведзена забарона на рэалізацыю пладова-ягадных він на ўсіх гандлёвых аб’ектах з 12.00 да 14.00.

Як паведаміў начальнік упраўлення гандлю Алег Буянаў, эксперымент звязаны з рашэннем аблвыканкама, скіраваным на агульнае зніжэнне рэалізацыі спіртных напояў. Ён адзначыў, што з 1 ліпеня 2011 года ў вобласці дзейнічае абмежаванне па продажы пладова-ягадных він з 18.00 да 10.00, што дало станоўчы эфект — зніжэнне продажу пладова-ягадных він на 10% у параўнанні з 2010 годам.

Тым часам, адзначыў начальнік абласнога ўпраўлення гандлю, пакуль не плануецца абмежаванне рэалізацыі гэтай прадукцыі па якіх-небудзь пэўных днях. У той жа час, паводле яго слоў, на паліцах магазінаў скарачаецца асартымент такога віду прадукцыі і агульная яе колькасць.

Што да магчымага зніжэння вытворчасці пладова-ягадных він з прычыны скарачэння іх рэалізацыі ў вобласці, то Буянаў параіў прадпрыемствам, якія іх выпускаюць, больш актыўна выходзіць на рынкі іншых краін Мытнага саюза і там канкурыраваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?