Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг прыйшоў у парк Зукота, каб папрасіць удзельнікаў акцыі «Захапі Уол-стрыт» на пятніцу вызваліць для ўборкі невялікую плошчу на Манхэтэне, дзе пратэстоўцы разбілі лагер, які стаіць там ужо амаль месяц.
Мэр паабяцаў, што ўборачныя работы будуць праведзеныя цягам дня, а калі яны скончацца, маніфестанты змогуць неадкладна вярнуцца на месца свайго лагера.

«Мэр цвёрда верыць у права на свабоду слова, але ў той жа час у апошнія тыдні ўтварыліся антысанітарныя ўмовы. Гэтая сітуацыя не найлепшая як для інтарэсаў удзельнікаў акцыі, так і для жыхароў горада», — сказаў намеснік Блумберга Кэз Холаўэй.

«Пратэстоўцы будуць мець магчымасць неадкладна вярнуцца ў раёны, якія будуць ачышчаныя», — дадаў намеснік мэра Нью-Ёрка.

У сераду ўдзельнікі акцыі «Захапі Уол-стрыт» акупавалі дамы мільярдэраў ў Нью-Ёрку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?