У Беларусі не плануецца па прыкладзе Расіі стварэнне міравых судоў. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала 13 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Наша судовая сістэма максімальна набліжана да адміністрацыйнага ладу нашай краіны. Не бачу неабходнасці ўводзіць дадаткова міравых суддзяў», — сказаў Сукала.

Ён падкрэсліў, што для зніжэння нагрузкі на суддзяў, на кожнага з якіх у сярэднім прыходзіцца больш за 100 спраў у месяц, неабходна не павялічваць колькасць суддзяў, а скарачаць і спрашчаць судовыя працэдуры.

Акрамя таго, паводле яго слоў, Вярхоўны суд прапаноўвае, каб крымінальныя справы ў дачыненні да «супрацоўнікаў МУС, МНС, пракуратуры і ўсіх тых, хто носіць пагоны», разглядалі ваенныя суды, бо ў іх загрузка значна меншая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?