Выстаўка «Дні яўрэйскай кнігі» і экспазіцыя работ вядомых ізраільскіх фатографаў, якія пройдуць з 30 студзеня па 4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дапамогуць беларусам больш даведацца аб Ізраілі. Гэтыя мерапрыемствы будуць імпульсам для актывізацыі двухбаковых кантактаў. Такую думку ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Зееў бен Ар’е.

Як чакаецца, у кніжнай выстаўцы прымуць удзел больш за 20 ізраільскіх выдавецтваў. Сярод іх буйнейшыя выдавецтвы, якія выпускаюць кнігі на іўрыце і на рускай мове («Ам Овед», «Едиот Ахронот», «Шокен»), а таксама выдавецтвы, што спецыялізуюцца на выданні кніг на рускай мове («Гешарим», «Алия»), выдавецтвы рэлігійнай літаратуры («Шамир» і «Институт Штайнзальца»). Свае кнігі прадставяць расійскія выдавецтвы («АСТ», «Эксмо», «Дом еврейской книги», «Мосты культуры», «Текст», «Феникс») і беларускае выдавецтва «МЕТ».

Паралельна з выстаўкай кніг пройдзе экспазіцыя «Пераводныя карцінкі», дзе будзе прадстаўлена творчасць вядомых ізраільскіх фотамастакоў Юліі Камісараф і Давыда Дэктара. Іх работы знаёмяць з калейдаскопам ізраільскага жыцця - гэта серыя вобразаў, выхапленых з рэальнасці. Пры несумненнай творчай сталасці і аўтаномнасці гэтыя два майстры цудоўна дапаўняюць адзін аднаго.

Давыд Дэктар нарадзіўся ў 1961 г. у Маскве, з 1975 года жыве ў Ізраілі. Скончыў аддзяленне ўсходазнаўства Іерусалімскага універсітэта. Друкаваўся ў шматлікіх выданнях. Яго фотаработы знаходзяцца ў розных музеях, у прыватнасці, у Вашынгтоне, у Нацыянальным музеі нацыянальнай гісторыі. Юлія Камісараф нарадзілася ў 1977 годзе ў Рызе, у 1991 выехала ў Ізраіль. Фатаграфіяй займаецца ўжо 10 гадоў. Удзельнічала ў многіх выстаўках.

У рамках дзён 31 студзеня і 1 лютага будзе прэзэнтаваная кніга Этгара Керэта ў перакладах на беларускую нашаніўца Паўла Касьцюкевіча клясычным правапісам. Імпрэзы пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы і Габрэйскім культурным цэнтры.

На фота: пасол Ізраілю ў Беларусі Зееў бен Ар'е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?