21 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі Леаніда Несцерчука «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: манарх, асветнік, мецэнат».
Дагэтуль у айчыннай бібліяграфіі не было ніводнай глыбокай працы, прысвечанай гэтай яркай і супярэчлівай гістарычнай фігуры XVIII стагоддзя, ураджэнцу Брэстчыны. Гэты прабел запоўніў сваёй аб’ёмнай кнігай берасцеец Леанід Несцярчук.
Дыхтоўна выдадзеная кніга пра апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага змяшчае звыш 220 якасна выкананых ілюстрацый. Яе аснову складаюць працы, выданыя ў Польшчы, а таксама рукапісныя і друкаваныя крыніцы са шматлікіх архіваў і бібліятэк Масквы, Львова, Вільні, Парыжа, Лондана,
Прадстаўнік магнацкага роду Станіслаў Аўгуст Панятоўскі нарадзіўся ў цяперашняй вёсцы Воўчын Камянецкага раёна, атрымаў цудоўную адукацыю, падарожнічаў па Еўропе. У 1755–1758 гадах (з перапынкам) знаходзіўся ў