Новая пратэстная акцыя аб’яўлена ў сацыяльных сетках. У «Фэйсбуку», «Аднакласніках», «Вконтакте» і «Твітары» адначасова пачала працу група «Дзень гневу. Пара змяняць уладу», стваральнікі якой заклікаюць усіх незадаволеных палітыкай уладаў сабрацца 6 лістапада ля сцен Адміністрацыі прэзідэнта.
Ініцыятыва «Дзень гневу» пачала працу ў сацыяльных сетках сёння, у сераду, і ўсяго за некалькі гадзін сабрала каля сотні прыхільнікаў.
Пакуль на старонках групы няма заклікаў да нейкіх пэўных дзеянняў, акрамя таго, каб сабрацца ў першую нядзелю лістапада ўдзень ля муроў Адміністрацыі.
На старонках групы пакуль размешчаны толькі ўлёткі і фатаграфіі з лагатыпам акцыі.
0
0
0
0
0
0