У Вярхоўным судзе 26 кастрычніка праходзіць допыт аднакласнікаў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
Сведка Ігар Варанок сядзеў за адной партай з Канавалавым у
Канавалаву вельмі добра давалася хімія, у той час як па гуманітарных дысцыплінах ён «вучыўся сярэдне», зазначыў сведка. Ён таксама сказаў,
што за ўвесь час знаёмства Канавалаў ні з кім не біўся, ніякіх сур’ёзных канфліктаў з выкладчыкамі ў яго не было. З усім класам ён наведваў масавыя мерапрыемствы і выконваў даручэнні настаўнікаў.
Як паведаміў Дзмітрый Гайдукоў, яшчэ адзін аднакласнік Канавалава, ён ведаў хімію лепш за ўсіх у класе. «У
Сведка зазначыў, што Канавалаў рабіў «вельмі прыгожыя феерверкі», калі яны з аднакласнікамі выязджалі на прыроду.
«Нават самыя дарагія феерверкі прамысловага вырабу не маглі зраўнавацца з тымі, якія рабіў Канавалаў»,— зазначыў Гайдукоў.
Ён таксама паведаміў, што Канавалаў быў неканфліктным чалавекам. Прынамсі, ён не памятае ніводнага выпадку бойкі з удзелам Канавалава.