Заявы некаторых апазіцыйных палітыкаў часам выклікаюць, мякка кажучы, здзіўленне. Вось, напрыклад,

адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў прапануе апазіцыі «ўвесці мараторый на непадрыхтаваныя вулічныя акцыі пратэсту».

«Сэнс увядзення мараторыя складаецца ў тым, каб ацаніць свае сілы, паглядзець — што мы можам, распрацаваць сістэму падрыхтоўкі і крытэры эфектыўнасці акцыі плюс сістэму адказнасці, — растлумачыў палітык сваю думку ў інтэрв’ю „Беларускаму партызану“. — Прывяду прыклад. Рыхтуем акцыю. Яна правальваецца. Прычым правальваецца цалкам і па ўсіх зразумелых прычынах: проста праз нежаданне рыхтаваць гэту акцыю. Атрымліваецца, што трэба ўсталёўваць адказнасць за… безадказнасць».

Сказана прама, цвёрда, па-мужчынску.

Вось толькі ці не пачаць «несці адказнасць» спадару Дзмітрыеву з самога сябе?
Як вядома, падчас прэзідэнцкіх выбараў ён не проста ўваходзіў у штаб экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, але нават з’яўляўся адной з яго ключавых постацяў.

На працягу ўсёй выбарчай кампаніі Някляеў і кампанія ўвесь час падкрэслівалі, што іх галоўная мэта — мабілізацыя людзей на Плошчу. З хітрым прыжмурваннем кіраўнікі «Гавары праўду» намякалі на наяўнасць у іх пераможнай стратэгіі і адразу некалькіх планаў дзеянняў.

Аднак сумны вынік гэтага «планавання» вядомы.
Пасля брутальнага разгону акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці на лаве падсудных апынуліся паўсотні чалавек, уключаючы і лідара «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева.
Быў сярод затрыманых і Андрэй Дзмітрыеў. Праўда, адпушчаны ён быў са следчага ізалятара КДБ у ліку першых, папярэдне зрабіўшы для дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў заяву, ад якой многіх, у тым ліку і яго паплечнікаў, якія таксама знаходзіліся ў гэты момант у «амерыканцы», па іх уласных прызнаннях, ледзь не званітавала.
Нагадаем яго прызнанне:

А вось што адбывалася насамрэч:

Вядома, на відэа відаць, што спадар Дзмітрыеў знаходзіцца не ў лепшай форме.
Што прызнанне гэта было зроблена пад ціскам…

Але вось што такое…

Экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук, які здрадзіў сваім таварышам, знайшоў у сабе сілы прызнаць сваю памылку, павініцца і адысці ад палітыкі…

А спадар Дзмітрыеў ізноў на плаву. І нават мае смеласць павучаць калегаў па дэмакратычным руху, якія, у адрозненне ад яго, нават у гэтых неверагодна складаных палітычных умовах спрабуюць хоць неяк супрацьстаяць рэжыму…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?