За студзень-верасень адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 4 млрд. 40,3 млн. долараў. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Для параўнання: за студзень-жнівень 2010 года сальда складала 5 млрд. 927,9 млн. долараў.

У студзені-верасні гэтага года аб’ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся на 53,6% у параўнанні з такім жа перыядам 2010 года і склаў 63 млрд. 168,1 млн. долараў. Экспарт за дзевяць месяцаў павялічыўся на 68% да 29 млрд. 563,9 млн. долараў, імпарт — на 42,8% да 33 млрд. 604,2 млн. долараў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў 5 млрд. 607,1 млн. долараў (за студзень-верасень 2010 года — мінус 4 млрд. 309,2 млн.). Экспарт вырас на 49,5% да 34 млрд. 679,5 млн. долараў, імпарт — на 43,5% да 20 млрд. 143,3 млн. долараў. Аб’ём знешняга гандлю за студзень-верасень склаў 34 млрд. 679,5 млн. долараў (на 45,9% больш).

Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі Мытнага саюза склала 7 млрд. 29,5 млн. долараў (за студзень-верасень 2010 года — мінус 5 млрд. 214,6 млн.). Экспарт вырас на 45,2% — да 10 млрд. 818,2 млн. долараў, імпарт — на 40,9% да 17 млрд. 847,7 млн. долараў. Аб’ём знешняга гандлю за студзень-верасень склаў 28 млрд. 665,9 млн. долараў (на 42,5% больш).

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй склала 7 млрд. 399,4 млн. долараў (за студзень-верасень 2010 года — мінус 5 млрд. 334 млн.). Знешнегандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся на 43,9% да 28 млрд. 76,6 млн. долараў. Экспарт вырас на 45,8% (да 10 млрд. 338,6 млн. долараў), імпарт — на 42,8% (да 17 млрд. 738 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з Казахстанам знізіўся на 1,7% да 589,3 млн. долараў. Экспарт вырас на 33,5% (да 479,6 млн. долараў), імпарт знізіўся на 54,3% (да 109,7 млн.). Сальда ў гандлі з Казахстанам склалася станоўчае ў 369,9 млн. долараў (за студзень-верасень 2010 года — плюс 119,4 млн.).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 64,1% і склаў 28 млрд. 488,6 млн. долараў. Экспарт павялічыўся на 90,9% (да 15 млрд. 27,7 млн. долараў), імпарт — на 41,9% (да 13 млрд. 460,9 млн.). Станоўчае сальда склала 1 млрд. 566,8 млн. долараў (за аналагічны перыяд мінулага года — мінус 1 млрд. 618,7 млн. долараў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?