Фота Auto.onliner.by

Фота Auto.onliner.by

 Фота Auto.onliner.by

Фота Auto.onliner.by

У ноч на суботу ў Кобрынскім раёне пяць жыхароў Брэстчыны трапілі ў падвойную аварыю, паведамляе Auto.onliner.by У першым выпадку ім пашчасціла, а другая аварыя скончылася трагедыяй — адзін чалавек загінуў, трое былі параненыя.

Паводле інфармацыі ДАІ, абедзве аварыі з розніцай некалькі хвілін здарыліся прыблізна а палове на 2-ю ночы на трасе Брэст—Мінск. 29-гадовая кіроўца Opel Vectra не справілася з кіраваннем, у выніку чаго аўто перакулілася і апынулася на паласе сустрэчнага руху.

Пасажыры аўто, насуперак просьбам кіроўцы, не адышлі на бяспечную адлегласць ад разбітага легкавіка. Яны выцягвалі з разбітага аўто рэчы. У гэты момант легкавік пратараніла фура.
Яна кінула Opel на людзей. Жанчына 1960 г.н. загінула на месцы, яе муж (1950) і сын (1988) атрымалі пераломы, пасажырка (1972) — рваную рану пляча.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?