Рэвалюцыя ў Кітаі шырыцца з кожным днём, і ўсё болей і болей гарадоў пападае ў рукі новага ўрада. Сілы яго растуць. Відаць, што рэвалюцыянеры моцна вераць, што ім удасца перастроіць усю дзяржаву па-новаму спосабу, завязці свабодныя парадкі: яны ўжо цяпер пачынаюць усё перабудоўваць у тых частках Кітая, каторыя адракліся багдыханскага ўрада.

«НН». № 43. 1911.

Беларусь можа ўкласці грошы ў будоўлю новага энергаблоку Смаленскай АЭС. Калі смаленскі праект скончыцца поспехам, беларускія ўкладанні ў сыравіную і энергетычную галіны расійскай гаспадаркі будуць і надалей узрастаць. А наша краіна ператворыцца ў своеасаблівую «падушку» бяспекі паміж Расіяй і Нямеччынай.

«НН». № 44. 2001.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?